Расія зноў зацікавілася "чорнымі спісамі" сваіх грамадзян у Беларусі

Па яго словах, якія цытуюць інфармагенцтвы, Расія хоча ведаць, каму з яе грамадзян і чаму забаронены ўезд у Беларусь. Праблема "чорных спісаў" будзе абмяркоўвацца на паседжаннях расійска-беларускай кантактнай групы. У яе, як мяркуецца, увойдуць сябры расійскага прэзідэнцкага савета і Грамадскай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. 


Фядотаў кажа, што праз амбасадара Беларусі ў Маскве перадаў у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі ліст, які датычыць стварэння сумеснай кантактнай групы.


Ідэя стварыць такую групу з'явілася ў Расіі ў траўні, калі ў Мінску ішлі суды над апазіцыянерамі, а з краіны высылалі расійскіх праваабаронцаў.