Расія не лічыць пагражальнай сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Пра гэта 14 красавіка заявіў намеснік афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Аляксей Сазонаў, перадае ІА REGNUM.

Нагадаем, 14 краін — удзельніц АБСЕ 6 красавіка ўхвалілі ідэю ўжывання "Маскоўскага механізма" АБСЕ да Беларусі. У сувязі з гэтым прадстаўніку Беларусі пры АБСЕ Аляксандру Сычову накіраваны паведамляльны ліст, у якім адзначаецца: "Становішча з правамі чалавека ў Беларусі прадстаўляе сур'ёзную пагрозу выкананню абавязальніцтваў АБСЕ ў правачалавечым вымярэнні. Гэта робіць неабходным стварэнне і накіраванне ў гэтую краіну місіі дакладчыкаў для вывучэння сітуацыі на месцы і падрыхтоўкі непрадузятага дакладу".

Прадстаўнік МЗС Расіі заявіў, што ў РФ "узнікаюць вялікія сумневы ў мэтазгоднасці задзейнічання так званага "Маскоўскага механізму" АБСЕ ў адносінах да Беларусі".