Радзіна: Я адразу меркавала пераехаць у Літву

Наталля Радзіна кажа, што ў літоўскім Мінюсце афіцыйна зарэгістраваны сайт "Хартыя'97". У Вільні ж знаходзіцца і калектыў сайта. 


Нагадаем, што нядаўна Літва выдала беларускім уладам банкаўскі рахунак праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Каментуючы гэтую сітуацыю, Радзіна адзначыла, што, верагодна, цяпер літоўскія ўлады будуць больш уважліва ставіцца да палітычных і грамадскіх дзеячаў з Беларусі.  


На яе думку, "справа Бяляцкага" добрая тым, што раскрыла сутнасць еўрапейскай палітыкі ў стаўленні да Беларусі. Некаторыя еўрачыноўнікі, кажа Радзіна, аддаюць перавагу дэкларацыям, а не дзеянням. І "справа Бяляцкага" паказала, што Еўропе трэба сыходзіць ад дэкларацыйнай палітыкі да рэальнай, лічыць журналістка. 


У самой Радзінай, па яе словах, асабістых банкаўскіх рахункаў у Літве няма, бо яна проста журналістка. Але многія беларускія грамадскія арганізацыі былі вымушаныя адкрываць рахункі менавіта ў Літве.