Прэзідэнт Літвы раскрытыкавала Мінюст за "справу Бяляцкага"
У каментары прэс-службы Далі Грыбаўскайтэ сітуацыю з Алесем Бяляцкім назвалі "сумным адзінкавым інцыдэнтам".
Кіраўніца Літвы, аднак, не патрабуе, каб міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус асабіста ўзяў на сябе адказнасць за здарэнне, паведамляе DELFI. У той жа час апазіцыя Сейма заклікала Шымашуса сысці ў адстаўку.
Грыбаўскайтэ лічыць, што Шымашус мусіць пакараць падначаленых яму чыноўнікаў, адказных за выдачу Беларусі інфармацыі наконт Бяляцкага.
Прэзідэнт Літвы адзначае, што такія інцыдэнты не павінны паўтарыцца ў будучыні.