Прэмію Сумара аддалі арыштаванаму апазіцыянеру
Такі ўчынак зрабіла журналістка "Брестской газеты" Жанна Сідарук.
Прэмію "За актыўную журналісцкую пазіцыю" яна атрымала непасрэдна з рук кіраўніка аблвыканкама Канстанціна Сумара. Гэтыя грошы цяпер пойдуць актывісту дэмсіл Івану Стасюку, паведамляе "Салідарнасць".
З Іванам Стасюком журналістка пакуль асабіста не знаёмая.
Нагадаем, хлопца затрымалі 14 чэрвеня, напярэдадні "маўклівай акцыі", і засудзілі на 10 сутак. Стасюка звінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыянтам.
Акрамя таго, за некалькі дзён да суда хлопца выклікалі ў КДБ. Спецслужбы цікавіліся яго дзейнасцю ў сацыяльных сетках.