Праваабаронца, якая знікла 31 ліпеня, знайшлася на Акрэсціна

Яна з'яўляецца намесніцай дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа". Красоўская-Каспяровіч знікла 31 ліпеня. Жанчына пайшла на сустрэчу, каб перадаць матэрыялы па прысудзе, які адсочвае арганізацыя ў межах кампаніі "Несправядлівы прысуд", і з таго часу яе ніхто не бачыў.

Супрацоўнікі "Платформы" падавалі заяву аб знікненні Алены Красоўскай-Каспяровіч. Толькі ўчора стала вядома, што яна знаходзіцца за кратамі і чакае суда. У чым яна абвінавачваецца, дагэтуль невядома, паведамляе БелаПАН.