Працэс "Народнай Волі" адкладаецца на месяц
Такое рашэнне прыняў Вышэйшы гаспадарчы суд.
Папярэдняе судовае паседжанне аб закрыцці "Народнай Волі" мусіла адбыцца яшчэ 13 траўняю Але праз замежную камадзіроўку юрыста Гары Паганяйлы яго перанеслі на 4 дні.
17 траўня Вышэйшы гаспадарчы суд прыпыніў справу аб спыненні выхаду газеты па позве Міністэрства інфармацыі.Як адзначае nn.by, прычына ў тым, што выданне не паспела абскардзіць апошняе папярэджанне. Яно была вынесенае за артыкул Святланы Калінкінай "Гаворыць і паказвае "Гебельс-ТВ", прысвечаны фільму "Плошча. Жалезам па шкле".
19 мая Гаспадарчы суд будзе разглядаць касацыйную скаргу "Народнай Волі" на рашэнне аб папярэджанні. Потым, на пачатку чэрвеня, Гары Паганяйла збіраецца абскарджваць сам факт вынясення папярэджання. Таму судовы працэс па зкарыцці "Народнай Волі" адкладаецца як мінімум да другой дэкады чэрвеня.