Пракуратура хоча дапытаць Івана Шылу па справе аб тэракце
Пра тое, што Івана Шылу можа дапытаць польская паліцыя па справе тэракту, бацьку салігорскага маладафронтаўца паведаміў следчы Ігар Масляк.
Следчы па найважнейшых справах пракуратуры Мінскай вобласці Ігар Масляк распавёў бацьку салігорскага маладафронтаўца Уладзіміру Шылу, што Івана шукаюць у сувязі з выбухам у мінскім метро. Адказаць на пытанне, у якім статусе знаходзіцца Іван, Масляк не змог. Па словах бацькі маладафронтаўца, следчы паведаміў аб магчымасці адпраўкі запыту ў польскую паліцыю для правядзення допыту Івана польскім бокам.
Бацькі атрымалі павестку на імя Івана аб неабходнасці з’явіцца 13 тарўня ў пракуратуру Салігорскага раёна. Але ж і ў ёй не быў пазначаны статус іх сына ды адсутнічала ўказанне на справу, па якой яго хочуць бачыць, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Нагадаем, Іван Шыла навучаецца ў Польшчы па праграме Каліноўскага.