Польскія грузавікі блакавалі польска-беларускую мяжу

Як паведамляе БЕЛТА, кіроўцы грузавікоў заблакавалі рух на польскім пункце пропуску Кузніца. Пакуль што грузавыя аўтамабілі не ідуць ні ў бок Беларусі, ні ў польскім напрамку. Прычыны акцыі пратэсту беларускім памежнікам невядомыя.

З боку Беларусі магчымасці праехаць чакаюць каля 50 аўтамабіляў, на польскім баку — каля 400-500.

Фота — profi-forex.org