Польшча заступілася за Бандарэнку
Амбасада старшынствучай ў Еўрасаюзе Польшчы выступіла з заявай з нагоды стану здароўя палітвязня.
У дакуменце гаворыцца, што члены Еўрапейскага Саюза даведаліся аб няўстойлівым стане здароўя Змітра Бандарэнкі, які знаходзіцца пад вартай. Там таксама адзначана, што ЕС з разуменнем ставіцца да заклікаў сям'і Бандарэнкі і лічыць, што неадэкватны працэс рэабілітацыі пасля хірургічнага ўмяшання можа прывесці да інваліднасці.
У сувязі з гэтым амбасада Польшчы цалкам падзяляе заклапочанасць сям'і і паплечнікаў Змітра Бандарэнкі і заклікае ўлады Беларусі забяспечыць яму неабходнае лячэнне, медыцынскі агляд і рэабілітацыю, паведамляе БелаПАН.