Пінскі райвыканкам змагаецца за грант Еўрасаюзу
Пінскі райвыканкам вырашыў прыняць удзел у праграме ЕС аб транспамежным супрацоўніцтве.
Партнёрамі пінчукоў па праекце выступаюць польскія гміны Дрэлюў і Мендзыжэц-Падляскі. Заяўнікі хочуць пабудаваць на сваіх тэрыторыях ачышчальныя збудаванні. Калі праект падтрымаюць, то Еўрасаюз прафінансуе 90% ад кошту праекту.