Пікеты ў падтрымку Бяляцкага рыхтуюцца на 22 жніўня

Як паведамляе БелаПАН, у розных гарадах Беларусі пададзеныя заяўкі на пікеты ў падтрымку арыштаванага. У прыватнасці, рыхтуюцца пікеты ў Гомелі, Брэсце, Баранавічах, Барысаве. Усе заяўкі падаюцца на 22 жніўня.


Нагадаем, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, праваабаронцу Алеся Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Яго падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — пазбаўленне волі на 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.