Павел Севярынец будзе адбываць пакаранне ў Віцебскай вобласці
Пра гэта яму сёння паведамілі ў інспекцыі Дэпартамента выканання пакаранняў у Віцебску.
Па словах Севярынца, якія пераказвае БелаПАН, на працягу тыдня чыноўнікі вызначаць месца, дзе ён будзе адбываць пакаранне.
На Віцебшчыне каля дзясятка папраўчых установаў адкрытага тыпу, куды могуць накіраваць палітыка."Яны знаходзяцца як у Віцебскім раёне, так і ў Мёрах, Полацку, Наваполацку ды іншых месцах. Нагадаем, што ён ужо адбываў пакаранне са жніўня 2005 года па травень 2007-га ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёна, працуючы ў мясцовым лясгасе.
Гэтым разам Севярынца асудзілі па "справе 19 снежня" да трох гадоў абмежавання волі.