Пасольства Расіі накіруе на суд да Фёдара Мірзаянава назіральнікаў
Пра гэта паведаміла каардынатар маскоўскай кампаніі ў падтрымку Мірзаянава актывістка руху "Салідарнасць" Анастасія Рыбачэнка.
Суд над Фёдарам Мірзаянавым прызначаны на 27 красавіка.
Нагадаем, што 21-гадовы грамадзянін Беларусі Фёдар Мірзаянаў быў арыштаваны за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Яго вінавацяць ва удзеле ў масавых беспарадках. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 3 да 8 гадоў. Следства дагэтуль не прад'явіла доказаў віны Фёдара.
9 красавіка бацька Фёдара Мірзаянава грамадзянін Расіі Рым Мірзаянаў звярнуўся ў пасольства Расіі на тэрыторыі Беларусі з просьбай да расійскіх дыпламатаў прысутнічаць на судзе над яго сынам.
Пачынаюч з ы14 красавіка ў Маскве актывісты руху "Салідарнасць" кожны будны дзень пікетавалі будынак МЗС Расіі з патрабаваннем накіраваць назіральнікаў ад расійскай дыпмісіі ў Беларусі на суд.