Пасля Пружан і Брэста Арлоў “прэзентуе” новую кнігу ў вёсцы Куплін

Уладзімір Арлоў ладзіць творчыя сустрэчы з нагоды выхаду сваёй новай кнігі “Пакуль ляціць страла”. Па яго словах, знаходзячыся на Брэстчыне, немагчыма абмінуць вёску Куплін, дзе зараз адбывае "хімію" палітык Павал Севярынец.
120613 Arlou.mp3
Уладзімір Арлоў: “Учора ў Пружанах была прэзентацыя маёй новай кніжкі “Пакуль ляціць страла”, затым –— у Брэсце. Цяпер мы будзем ізноў вяртацца тым самым шляхам і я не магу не заехаць да Паўла, які для мяне, апроч усяго іншага, таленавіты літаратар, адзін з лепшых нашых публіцыстаў, эсэістаў”.

Пісьменнік з расчараваннем успрыняў навіну пра тое, што сам Павал не спадзяецца на датэрміновае вызваленне па амністыі. На думку Арлова, крэатыўнасць Паўла як палітыка прымушае ўлады яго асцерагацца і менавіта таму сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” будуць абмяжоўваць свабоду столькі, колькі гэта магчыма.

Фота — bymedia.net