Партыя кантрабандных айфонаў не даехала да Гродна
Яе перахапілі беларускія памежнікі, якія мелі аператыўную інфармацыю.
Як інфармуе БЕЛТА, уначы ў пункце пропуску "Брузгі" спынілі легкавік "Вольва", якім кіраваў 28-гадовы гродзенец. Ён спрабаваў праехаць праз зялёны канал. Аднак памежнікі знайшлі ў аддзяленні для пальчатак і забралі 21 мабільны тэлефон iPhone 4S. Папярэдне кантрабандны тавар ацанілі на суму 117 мільёнаў рублёў.