Памерла найстарэйшая жыхарка Еўропы, 113-гадовая футбольная заўзятарка
Марыя Радаэлі не дажыла да свайго 114-га дня народзінаў, які прыпадае на сённяшні дзень.
Італьянка нарадзілася ў канцы XIX стагоддзя, а памерла ў пачатку XXI-га.
Як паведамляе агенцтва Associated Press, доўгажыхарка жыла ў горадзе Наватэ-Мілана ў Ламбардзіі. Яна была адной з самых вядомых заўзятарак футбольнага клуба "Інтэр".