Палітыкі і праваабаронцы свету заклікаюць вызваліць Бяляцкага

Ход працэсу над беларускім праваабаронцам і вынесены яму прысуд "Х'юманс Райт Уотч" разглядае як арганізацыю нейкай "прававой пасткі". Гэта азначае, што доўгі час улады Беларусі стваралі ўмовы для таго, каб праваабарончым арганізацыям і арганізацыям грамадзянскай супольнасці было вельмі складана ці амаль немагчыма працаваць. Як перадае БелаПАН, "Х'юман Райтс Уотч" лічыць, што працэс над Бяляцкім насіў палітычны характар, а само судовае паседжанне было заказным.

Упаўнаважаны па правах чалавека ўрада Нямеччыны Маркус Ленінг таксама патрабуе вызваліць беларускага праваабаронцу. На яго думку, беларускія ўлады, звяртаючыся да надуманага крымінальнага абвінавачвання, спрабуюць прымусіць маўчаць актыўнага праваабаронцу. Ленінг таксама патрабуе вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў у Беларусі і спыненні рэпрэсіі супраць апазіцыі.

Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам Алесю Бяляцкаму і заклікае неадкладна яго вызваліць. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Бернар Валера.

З аналагічнымі заклікамі выступілі прадстаўнікі Вялікабрытаніі і міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс — дзейсны старшыня АБСЕ.