Падарункі Лукашэнку апынуліся ў сталічным музеі
Кіраўнік Беларусі перадаў іх у Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, які плануецца адчыніць у канцы красавіка.
Гэты музей з'яўляецца філіяй Нацыянальнага гістарычнага музея і займае пяць залаў будынка Адміністрацыі прэзідэнта. Паводле словаў загадчыка музея Сяргея Бяспанскага, экспазіцыя з падарункамі Аляксандру Лукашэнку "прадстаўленая ўнікальнымі рэчамі". Праўда, некаторыя падарункі ўсё ж патрапяць у сховішча і не будуць выстаўляцца.
Дзе раней захоўваліся падарункі Лукашэнку, загадчык музея не ведае, інфармуе сайт naviny.by.
На працягу амаль 18 гадоў Аляксандру Лукашэнку дарылі самыя розныя падарункі. Сярод іх былі нават певень і сабака.
Глядзі таксама: Падарункі прэзідэнту выставяць у музеі

А вось які падарунак атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі расійскі публіцыст Аляксандр Праханаў: