Пабудовы “Бульбаш-хола”, якія пойдуць пад знос (фота)
Асноўны будынак і альтанкі для адпачынку пакуль застануцца на месцы
Грамадская актывістка Ганна Шапуцька ўчора пасля малебну ў Курапатах здолела сфатаграфаваць пабудовы так званага "Бульбаш-хола", якія мусяць быць зруйнаваныя.
"Дамы для адпачынку", якія мусяць быць зруйнаваныя
Выглядае, што іх нескладана проста разабраць
Менавіта гэтыя 4 "дамы для адпачынку" прызнаныя незаконнымі, бо парушаюць ахоўную зону Курапатаў. У хуткім часе іх знясуць – як бачна, разабраць іх на бярвенні зусім нескладана.
Асноўны будынак забаўляльнага цэнтра і альтанкі (на здымках) месцяцца ўжо ў зоне рэгулюемай забудовы, таму пакуль што застануцца на месцы.
Асноўны будынак гэтак званага "Бульбаш-хола"
Гэтыя альтанкі для адпачынку пакуль застануцца на месцы
За плотам будоўлі пачынаецца ўрочышча Курапаты