Новы вірус заразіў 9% беларускіх карыстальнікаў Facebook
Найбольшы распаўсюд вірус атрымаў у рускамоўным сегменце сеткі, сведчыць антывірусная кампанія ESET.
Паводле Газеты.ру, новы вірус распаўсюджваецца праз чат. Карыстальнік атрымлівае ад аднаго са сваіх сяброў спасылку, якая вядзе на сайт. А адтуль аўтаматычна загружаецца шкодная праграма Win32/Delf.QCZ.
Па звестках спецыялістаў, вірусам Win32/Delf.QCZ ужо заражаныя 39% украінскіх карыстальнікаў Facebook, 19% расійскіх і 9% беларускіх.
Хакеры могуць скрасці паролі і логіны ад сацыяльных сетак, а таксама фінансавыя сродкі карыстальніка з сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ды іншую персанальную інфармацыю. Акрамя таго, можа заблакавацца састарэлая антывірусная абарона.