Незалежны прафсаюз дапамог вярнуць рабочым праз суд 4 мільёны рублёў

Будаўнічая арганізацыя павінна цяпер выплаціць Сяргею Мільто і Дзмітрыю Пятрову па 2 мільёны рублёў кожнаму.

Рабочым мусілі выплаціць пры звальненні грошы за нявыкарыстаныя працоўныя адпачынкі і сярэдні заробак за кожны дзень пратэрміноўкі разліку пры звальненні падчас вымушанага прагулу.

Першпачаткова рабочыя хацелі адсудзіць па чатыры мільёны кожны. Аднак у судзе яны былі вымушаныя пайсці на саступкі і замірыцца з былым наймальнікам, кажа юрыст прафсаюзу РЭП Аляксей Яўгенаў .

Па яго словах, з пачатку года незалежны прафсаюз дапамог вярнуць у выніку працоўных спрэчак сябрам прафсаюза каля 10 мільёнаў рублёў.