Назіральніка ад БХК будуць судзіць за "нязручныя" пытанні

Грамадскі актывіст з Глыбокага, карэспандэнт інтэрнэт-выдання “Весткі” (westki.info) Кастусь Шыталь атрымаў позву на 10 сакавіка ў Глыбоцкі раённы суд.

Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 13 Выбарчага кодэкса, то бок у перавышэнні паўнамоцтваў назіральніка за ходам выбараў. Такім "перавышэннем" суд можа прызнаць тое, што Шыталь быццам бы задаваў студэнтам ліцэя пытанні, ці добраахвотна яны ідуць на датэрміновае галасаванне.

Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў Кастусь Шыталь быў назіральнікам за выбарамі ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, нагадвае праваабарончы цэнтр "Вясна".