"Народную Волю" аштрафавалі на 14 мільёнаў рублёў
Так пастанавіў Вышэйшы гаспадарчы суд. Рэдакцыя не будзе абскарджваць прысуд.
Як нагадвае nn.by, супраць газеты ўлада пачала адміністрацыйную справу за шматразовыя парушэнні заканадаўства цягам года. Пад парушэннямі маюцца на ўвазе папярэджанні, якія атрымлівала газета.
Юрыст Гары Паганяйла кажа, што нагоды для штрафу фармальныя, таму можна казаць, што супраць "Народнай Волі" дзяржава ўвяла эканамічныя санкцыі.