На цэнтральных плошчах Гродна і Брэста праспяваюць гімн

Аб гэтым агенцтву БелТА паведамілі ў аддзелах ідэалогіі аблвыканкамаў. У Гродне абласным цэнтрам вырашылі не абмяжоўвацца – там гімн спяваць будуць ва ўсіх буйнейшых населеных пунктах вобласці. Паведамляецца, што ўдзел у акцыі “Праспяваем гімн разам” возьмуць звычайныя жыхары, а дапамагаць ім будуць мясцовыя артысты.

Нагадаем, што менавіта ў Гродне і Брэсце 29 чэрвеня прайшлі найбольш лічныя акцыі “маўклівага пратэсту”. Сёння ў гэтых гарадах яны павінны паўтарыцца а 19-ай гадзіне.