На судзе па справе Гапонава і Брэўса відэа з Плошчы паказвалі без гуку

Прыкладна ў 15:35 на разборы справы аб удзеле расіян Івана Гапонава і Арцёма Брэўса ў так званых "масавых беспарадках" 19 снежня пачаўся прагляд выдэаматэрыялаў. Суд улічыў "недапрацоўку" папярэднагя працэса па "Справе Плошчы": відэа прысутным у зале дэманстравалі без гуку.

Пры гэтым ад Гапонава і Брэўса патрабавалі каментаваць кожны іх рух на відэа.

Нагадаем, 19 лютага, падчас разгляду справы Васіля Парфянкова, які адкрываў суды па "Справе Плошчы", быў прадэманстраваны цэлы фільм пра біццё шкла ў дзвярах Дома ўраду. Прысутныя ў зале з цікаўнасцю праслухалі прамову Андрэя Саннікава пра “неабходнасць змены лысай гумы”, заклікі Статкевіча і Кастусёва да выбараў без Лукашэнкі, паглядзелі на тых, хто сапраўды біў шкло і паўсміхаліся, калі аўтар здымкаў пачаў спалохана крычаць у бок амапаўцаў: “Свае, свае!”.