На рахункі ў дапамогу пацярпелым ад тэракта паступіла больш 3,6 мільярдаў
На рахункі Мінгарвыканкама паступіла 3 млрд. 640 млн. беларускіх рублёў, 450,4 тыс. расійскіх рублёў, 9.210 долараў ЗША і 574,52 еўра.
Па стане на 17 гадзін 25 красавіка на рахункі Мінскага гарвыканкама паступіла 3 мільярды 640 мільёнаў рублёў для аказання дапамогі пацярпелым у выніку тэракта ў мінскім метро, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Мінгарвыканкама.
Акрамя таго, паступіла 450,4 тысяч расійскіх рублёў, 9.210 долараў ЗША і 574,52 еўра.