На мяжы з Польшчай затрымалі 10 кантрабандных iPhone 5

“Шэрыя” айфоны спрабавалі правезці ў Беларусь жыхары сталіцы і Мінскага раёна. У той жа час, жыхарка Ваўкавыскага раёна спрабавала правезці праз памежны пункт “Бераставіца” партыю менш наварочаных мабільных тэлефонаў. Яна схавала іх ад мытнікаў у бардачку свайго аўтамабіля і ў багажнай торбе.

А на чыгуначным пункце пропуску "Гродна-1" уночы на 23 верасня невядомыя літаральна разбрасваліся сучаснымі гаджэтамі. З цягніка Беласток ― Гродна яны выкінулі 6 планшэтаў і 10 мабільных тэлефонаў. Сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта паведамляе, што знаходкі перададзеныя на мытню.