На Лідчыне адбылася страшная аўтааварыя
Адзін чалавек загінуў, шасцёра параненыя.
Трагедыя адбылася на трасе Мінск — Гродна ўвечары 15 красавіка. Лоб у лоб сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі — Toyota Land Cruiser і Opel Astra. У аўтааварыі загінуў пасажыр Opel Astra, яшчэ 6 чалавек пацярпелі, паведамляе БЕЛТА.
Паводле інфармацыі ДАІ, у сутыкненні вінаваты кіроўца Toyota Land Cruiser, які выехаў на сустрэчную паласу.