На дабрачынным канцэрце ў Мінску пацярпелым ад тэракту сабралі 4 млн рублёў
Амаль 4 мільёны рублёў сабраныя на дабрачынным канцэрце ў Мінску. Гэтыя грошы пойдуць на дапамогу пацярпелым ад тэракту 11 красавіка ў сталічным метро.
Як паведамляе БелаПАН, у канцэрце, які адбыўся 15 траўня ў сталічным "Лофт-кафэ", удзельнічалі каля 100 чалавек. Сярод іх былі вядомыя прадстаўнікі айчыннай культуры — музыкі, мастакі і літаратары. У тым ліку — этна-трыа "Троіца", рок-гурт "Нака", джаз-бэнд "Аўтсайдары", кампазітар Святлана Шэіна, музыка Аляксандр Памідораў, а таксама сябры Беларускага ПЭН-цэнтра.
Падчас канцэрту адбыўся распродаж твораў літаратуры і мастацтва, ахвяраваных дабрачынцамі. Музыкі і літаратары прадставілі свае кампакт-дыскі, а мастакі — творы графікі і жывапісу.