На “Чарнобыльскім шляху” прымуць тры рэзалюцыі

Мінгарвыканкам паабяцаў, што праблем з дастаўкай апаратуры, транспарантаў і сцягоў у парк Дружбы народаў, дзе будзе адбывацца мітынг, не будзе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, які з'яўляецца заяўнікам "Чарнобыльскага шляху".

Садоўскі адзначыў, што плануецца таксама прыняць тры рэзалюцыі:

Садоўскі: “Будуць прымацца тры рэзалюцыі – палітычная (наконт палітычных вязняў), сацыяльная (наконт ільготаў чарнобыльцам) і наконт немагчымасці будаўніцтва АЭС ў Беларусі ў сённяшніх умовах”.

Па словах Садоўскага, канцэрт у жалобным фармаце вырашылі не праводзіць. Сімвалічным сканчэннем мерапрыемства будзе ўскладанне кветак і знічоў да чарнобыльскай капліцы.

Нагадаем, шэсця на “Чарнобыльскі шлях” ад Акадэміі навук у гэтым годзе Мінгарвыканкам забараніў. Было дазволена толькі правядзенне мітынгу ў Парку дружбы народаў ад 18-00 да 20-00.