На беларуска-ўкраінскай мяжы чарга з 120 аўтамабіляў
Сёння колькасць машын у пункце пропуску "Новая Гута" на выезд ва Украіну павялічылася.
У Дзяржпамежкамітэце сітуацыю тлумачаць тым, што падчас выбару маршрута паездкі кіроўцы з дапамогай навігатараў выбіраюць самы кароткі шлях. Пры гэтым яны не звяртаюць увагі на інфармацыю пра чэргі на асобных пунктах пропуску. Напрыклад, сёння а 8-й гадзіне не было чэргаў у пунктах "Камарын" і "Весялоўка", інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net