На барысаўчаніна "шыюць" справу за MP3-ладкі?
Ігар, затрыманы ў Барысаве за тое, што на машыне пад’ехаў на цэнтральную плошчу, адчыніў дзверы і на ўсю гучнасць уключыў “плясканне ў далоні ў фармаце мр3”.
Праз некалькі хвілінаў да яго пад’ехала машына ДАІ, хлопец быў затрыманы.
Ігар: «Вядома, што ў нашай краіне заборонена публічна пляскаць у ладкі, таму мы з сябрам вырашылі паступіць арыгінальна: запісалі апладысменты на флэшку, пад'ехалі на дзвюх машынах і ўключылі на ўсю гучнасць. Пляскалі ў ладкі не мы, а нашыя аўтамабілі. Было заўважна, што на плошчы знаходзяцца міліцыянты ў цывільнай вопратцы, у якіх не вельмі ўдала выходзіла хаваць камеры і навушнікі. Двое з іх падыйшлі да нас. Мы зачыніліся ў сваіх машынах, а яны не давалі нам з'ехаць. Потым пад'ехала машына ДАІ, і адзін з міліцыянтаў сказаў, што тут адбылося ДТЗ, што я на яго наехаў».
Еўрарадыё: Як на гэтую заяву адрэагавалі супрацоўнікі ДАІ?
Ігар: «Спачатку я апісаў у пратаколе ўсю сітуацыю, потым дапытвалі яго. Ён патрабаваў, каб я пры гэтым не прысутнічаў. Пасля мяне праверылі на наяўнасць алкаголя ў крыві, натуральна, што ніякага алкаголя тэстэр не паказаў. Міліцыянта адвезлі ў бальніцу на медыцынскую экспертызу, ніякіх траўмаў у яго не было выяўлена, аднак яму напісалі «расцяжэнне каленных суставаў».
Еўрарадыё: Як гэтая справа будзе развівацца далей?
Ігар: «Мяне яшчэ будуць выклікаць у ДАІ і там паведамяць, ці дадуць штраф, ці пазбавяць правоў. Будзем глядзець, як сітуацыя будзе развівацца».