На акцыі "Стоп-бензін" былі арыштаваныя каля дзясятка аўтамабіляў

Як высветлілі актывісты ініцыятывы "За аўто", падчас акцыі "Стоп-бензін" у Мінску 21 ліпеня былі затрыманыя Дзмітры Грынкевіч, Яўген Сайчук, Ігар Бялоў, Лілія Лабцэвіч, Кацярына Дмухоўская, Руслан Антаневіч і Віктар Лагуцін.


Як нагадвае "Хартыя'97", у той вечар сталічны праспект Незалежнасці перакрылі супрацоўнікі ДАІ. Адзіным "парушэннем" з боку затрыманых стала наяўнасць белай стужачкі на антэне аўтамабіля.


Не выключана, што затрыманых было больш. Неабходную юрыдычную дапамогу аўтамабілісты могуць атрымаць як ад актывістаў "За Аўто", так і праз сайт stop-gai.by.