МЗС вінаваціць Ежы Бузэка ў авантурнасці
Міністэрства замежных справаў Беларусі лічыць авантурнымі заклікі кіраўніка Еўрапарламента Ежы Бузэка.
Нагадаем, што еўрадэпутат прапануе пазбавіць Беларусь права праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе. Ён лічыць, што чэмпіянат можа надаць прывабнасці і легітымнасці сучаснаму беларускаму рэжыму.
Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных назваў паводзіны Бузэка дзіўнымі, перадае БЕЛТА. Па яго словах, яшчэ з часоў Старажытнай Грэцыі спорт знаходзіцца па-за палітыкай. Таму, на думку Савіных, дзеянні Бузэка накіраваныя супраць мільёнаў хакейных заўзятараў і супраць краіны ў цэлым.