МЗС Расіі мае пытанні наконт палітычных прысудаў у Беларусі

Жорсткія прысуды ўдзельнікам акцыі 19 снежня выклікаюць пытанні. Такую заяву агучыў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч, перадае РІА "Новости".


Да цяперашняга часу па справе пра снежаньскую акцыю ў Мінску ўжо асуджаныя некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку двое расіянаў, якія атрымалі штрафы. Між тым суды па "справе 19 снежня" яшчэ працягваюцца.