МУС і Мінкульт зоймуцца моўнай праблемай палітвязняў?

Зварот накіравала намесніца старшыні МФ Наста Палажанка. У звароце паведамляецца, што у турме лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч мае праблемы з беларускай моваю.


У звароце маладафронтаўцы просяць паўплываць на стварэнне нармальных умоваў адбыцця пакарання для палітвязняў, " прыватнасці — ліквідаваць моўную праблему, якую штучна стварае адміністрацыя Жодзінскай турмы", паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.

Нагадаем, на мінулым тыдні Зміцер Дашкевіч накіраваў скаргу на імя Генпракурора з патрабаваннем правесці праверку з нагоды некарэктнага і абразлівага стаўлення да палітвязня з боку адміністрацыі Жодзінскай турмы. Сярод іншага Зміцер указаў, што яму забараняюць размаўляць па-беларуску.