Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць вызваліць Сяргея Каваленку

А таксама забяспечыць яму неабходную медычную дапамогу. У заяве праваабаронцы нагадваюць, што Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі", якая была прысуджаная яму за вывешаны на галоўнай ёлцы Віцебска бела-чырвона-белы сцяг. Яны лічаць, што паўторнае прыцягненне актывіста да крымінальнай адказнасці з'яўляецца "непрыхаваным працягам палітычных рэпрэсій". Асаблівую заклапочанасць у праваабаронцаў выклікае стан здароўя Сяргея Каваленкі, які галадаў за кратамі і якога цяпер кормяць прымусова. Ён знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні ў калоніі "Віцьба-3".

"Адказнасць за жыццё і здароўе Каваленкі цалкам ляжыць на кіраўніцтве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у распараджэнні якога ён цяпер заходзіцца", — цытуе заяву Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека БелаПАН.

Фота — bymedia.net