Міжнародны дзень памяці ахвяраў СНІДу адзначылі ў Брэсце
Моладзевая акцыя адбылася 14 траўня ў гарадскім парку культуры і адпачынку.
Мерапрыемста, арганізаванае па ініцыятыве Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, сабрало больш за паўсотні гледачоў, пераважна моладзі.
Падчас чатырохгадзіннага канцэрту былі паказаныя калекцыі брэсцкіх мадэльераў, адбыўся выступ танцавальных калектываў, поп-, рэп-, і рок-выканаўцаў горада.