Мінюст: Беларускі Хельсінкскі камітэт пастаянна парушае заканадаўства
Мінюст кажа, што праваабарончая арганізацыя сёлета атрымала ўжо два папярэджанні.
Нагодай для выступу чыноўнікаў стала сітуацыя вакол атэстацыі адвакатаў. Нагадаем, што з першага разу атэстацыю не прайшлі Ганна Бахціна і Дар'я Ліпкіна, якія абаранялі фігурантаў палітычнай "справы 19 снежня". Беларускія праваабаронцы, заклапочаныя сітуацыяй, падпісалі зварот да спецдакладчыка ААН, паведаміўшы, што адвакатак могуць пазбавіць ліцэнзій. Сярод падпісантаў быў і Беларускі Хельсінкскі камітэт.
Аднак з другога разу адвакаткі прайшлі атэстацыю. БХК абверг ранейшую інфармацыю і прынёс прабачэнні чытачам свайго сайту і адвакатам. Таксама абвяржэнне накіраванае спецдкладчыку ААН, адзначае БЕЛТА.