Мінгарвыканкам назаўжды забараніў людзям збірацца ў цэнтры сталіцы

Рашэнне Мінгарвыканкаму №1554 вызначае месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе. Згодна з ім, забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы на Кастрычніцкай плошчы Мінска, на плошчах Незалежнасці і Перамогі. Пад забарону таксама трапілі праспект Пераможцаў і частка праспекта Незалежнасці.


Акрамя таго, масавыя мерапрыемствы забаронена праводзіць на тэрыторыі каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама ў парку Перамогі, перадае "Тэлеграф". Аднак гэтыя забароны не тычацца дэманстрацыяў і шэсцяў. 


Для масавых мерапрыемстваў гарадскія ўлады прызначылі парк Дружбы народаў, летні тэатр Парку імя 50-годдзя Кастрычніка і пляцоўку каля фантана ў Кіеўскім скверы.


Дакумент, уключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусі 16 чэрвеня. З поўным яго тэкстам можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.