Мінгарсуд не зняў з Бяляцкага папярэджанне ад Генпракуратуры

Бяляцкі яшчэ да арышту падаваў касацыйную скаргу на рашэнне суда Цэнтральнага раёну. Праваабаронца абскарджваў рашэнне Генпракуратуры, якая папярэдзіла яго за дзейнасць ад імя незарэгістраванага праваабарончага цэнтра "Вясна". 


Мінгарсуд далучыўся да суда Цэнтральнага раёна, паведамляе Радыё "Свабода". Ён спаслаўся на закон аб грамадскіх аб'яднаннях, які забараняе дзейнічаць ад імя незарэгіставанай арганізацыі. У скарзе Бяляцкага было адмоўлена.