Пратэстоўца супраць смяротнай кары не можа выйсці з галадоўкі

Нагадаем, што жанчына звярталася на імя кіраўніка Беларусі, але атрымала адпіску. Жанчына працягвала галадоўку, не зважаючы на адмоўныя адказы з розных інстанцый. Як паведамляе Белсат, зараз арганізм Чорнай не ўспрымае ежу: усе спробы пачаць спажываць хаця б сок не прыводзяць да станоўчага выніку. Жанчыне не ўдаецца выйсці са стану галадання.

Разам з тым, яна паведамляе, што не мае грошай на тое, каб атрымаць якаснае лячэнне пасля галадоўкі. На прыёме ў гастраэнтэролага жанчыне параілі набіраць вагу і прапісалі лекі, якія неабходна спажываць з ежай, таму яна не можа іх прымаць.

Фота — Белсат