Мікалай Дземідзенка абвясціў галадоўку

Пакуль невядома, у чым яго вінавацяць. Перад тым, як яго завялі ў судовую залю, ён паспеў перадаць, што абвяшчае галадоўку, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Нагадаем, што Дземідзенка быў затрыманы 14 траўня каля будынку Маскоўскага аўтавакзала. Яго адвезлі на Акрэсціна, дзе ён адбыў выходныя дні.