Мануэль Нойер: “Акрамя Глеба, па прозвішчы нікога з гульцоў БАТЭ не ведаю”
Галкіпер “Баварыі” здзівіўся, калі БАТЭ выйграла ў Ліля, і пацвердзіў, што нямецкая каманда будзе выкладацца напоўніцу.
Хаця варатар “Баварыі” у апошніх 6 матчах і прапусціў усяго двойчы, ён не адчувае эйфарыі і не будзе расслабляцца. Тым больш, кажа ён, у другім туры групавога этапа, калі турнірнае становішча каманды яшчэ не вызначанае да канца.
Нойер прызнаўся, што за час, які правёў у Беларусі, не паспеў запомніць і разгледзець нічога, акрамя таго, што “тут вельмі прыгожа”. Не ведае варатар “Баварыі” і ніводнага футбаліста, супраць якога заўтра давядзецца выйсці на поле. Акрамя, натуральна, Аляксандра Глеба.
“Увечары перад гульнёй у нас яшчэ адбудзецца сур’ёзны аналіз, таму я абавязкова каго-небудзь запомню”, ― апраўдваецца гулец “Баварыі”.