Маладафронтаўцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Севярынца з-пад варты
У розных раёнах Мінска 15 траўня з'явіліся партрэты заснавальніка Маладога Фронту Паўла Севярынца, які на цяперашні момант знаходзіцца пад следствам.
Малады Фронт патрабуе вызвалення Севярынца і нагадвае супрацоўнікам беларускай судовай сістэмы аб існаванні вышэйшага суда — Божага, на якім кожны чалавек будзе адказваць за учыненае.
"Праўду не схаваеш за кратамі!" — нагадваюць маладафронтаўцы суддзі, якая праз некалькі гадзін будзе выносіць прысуд Севярынцу, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Пракурор запаратрабаваў пакараць Паўла Севярынца 3 гадамі "хіміі". Адвакат Севярынца заявіў, што дзеянні падабароннага не адпавядаюць артыкулу, паводле якога абвінаваўца кваліфікуе ягоныя дзеянні.
Прысуд Севярынцу, Халіп і Марцалеву будзе абвешчаны сёння ў 10.00 у судзе Заводскага раёну Мінска.