Маладафронтаўцу двойчы за 7 дзён "адкаталі пальчыкі"
Бабруйскага актывіста зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронту" Максіма Чарняка апошнім часам рэгулярна выклікаюць у РАЎС.
14 красавіка Чарняка выклікалі на размову да следчага і другі раз за апошні тыдзень узялі адбіткі пальцаў. Першы раз — у сувязі з падазрэннем ў крадзяжы. Падазрэнне не пацвердзілася, тым не менш, па словах Максіма, "увагі з боку міліцыі шмат". Зараз следчага цікавіла яго захапленне капальніцтвам.
"Я нагадаў, што металашукальнікі прадаюцца ў нашай краіне вольна, не на "чорным рынку ". Ды і ў забароненых для капання месцах, такіх як курганы, могілкі, месцы баявых дзеянняў і гэтак далей, я не капаю, закон не парушаю", — распавёў Чарняк "Праваабарончай хроніцы".