Магілёўцы абскардзяць свае затрыманні падчас “маўклівых акцый"
Падчас нядаўніх акцый у Магілёве было затрымана і асуджана 20 чалавек.
Сярод тых, хто накіраваў свае скаргі ў абласны суд, праваабаронца Барыс Бухель, журналісты Алесь Асіпцоў, Аліна Скрыбунова, Ганна Ільіна, актывісты Алег Дзьячкоў, Аляксандр Сімановіч, Валянцін Лабачоў і Яраслаў Ялавы.
Па словах праваабаронцы Барыса Бухеля, астатнія ўдзельнікі “маўклівых акцый” пратэсту адмовіліся абскарджваць свае прысуды. Гэта звязана з тым, што людзі баяцца згубіць працу, альбо быць выключанымі з навучальных установаў.
Нагадаем, што падчас “маўклівых акцый” 3 і 6 ліпеня ў Магілёве было затрымана і асуджана 20 чалавек.