Беларусы сабралі больш за 100 тысяч еўра для палітвязняў

Беларусы працягваюць дапамагаць сваім

Беларусы працягваюць дапамагаць сваім / Еўрарадыё

Беларусы сабралі больш за 100 тысяч еўра для вызваленых палітвязняў, якіх прымусова дэпартавалі ў Літву. Гэта ў два разы больш за суму, якую планавалася сабраць.

Збор працягваецца і дагэтуль. Далучыцца можа кожны жадаючы, але памятайце пра сваю бяспеку.

Пра вызваленне 52 палітвязняў стала вядома 11 верасня. Сярод людзей, якіх выпусцілі — 14 замежных грамадзянаў і 38 грамадзянаў Беларусі.

Лідар сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Мікалай Статкевіч адмовіўся пераходзіць літоўскую мяжу і вярнуўся ў Белраусь. Родныя не ведаюць, дзе ён знаходзіцца і што з ім.

Як распавяла лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўскай, у ЗША накіраваны ліст з просьбай знайсці чалавека, за якога пасля здзелкі з рэжымам Лукашэнкі амерыканскі бок няся адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.