Магілёвец збірае подпісы пад патрабаваннем спыніць канфрантацыю з ЕС
Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі таксама патрабуе ад кіраўніка дзяржавы вярнуць у краіну амбасадараў, выпусціць палітвязняў і спыніць фальсіфікацыі.
Паўлоўскі спадзяецца, што яго ініцыятыву падхопіць уся краіна, а кіраўнік дзяржавы пераканаецца ў сваёй памылковай палітыцы і папросіць прабачэння ў Еўрасаюза.
Сабраныя подпісы актывіст мае намер выслаць Аляксандру Лукашэнку і ў Палату прадстаўнікоў.